Сёлета з 19 "тэлефонных тэрарыстаў" у Беларусі знайшлі толькі 12

Сёлета з 19 "тэлефонных тэрарыстаў" у Беларусі знайшлі толькі 12

Па факце заведама непраўдзівага паведамлення ў Мінску пра небяспеку Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Як інфармавала Еўрарадыё, увечары ў панядзелак стала вядома пра "мініраванне" Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", сталічнага чыгуначнага вакзала і гатэля "Хілтан". Прэс-служба мінскай міліцыі праінфармавала, што на згаданых аб'ектах правялі эвакуацыю, прылеглую тэрыторыю ачапілі, працавалі сапёры.

СК у Telegram паведамляе, што паведамленні пра выбуховыя прыстасаванні прыйшлі на электронныя адрасы даведкава-інфармацыйнай службы авіякампаніі "Белавія" і кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі. Сапёры нічога падазронага не знайшлі. Як відаць на здымках, у аэрапорце правяралі багаж і самалёты. Ідзе пошук зламысніка. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, з пачатку 2019 года ў нашай краіне распачалі 19 крымінальных спраў па фактах паведамленняў аб небяспецы, знайшлі зламыснікаў толькі ў 12 выпадках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі