Сёння Лукашэнка наведае Мінскі трактарны завод (фота)
Гаворка пойдзе пра сітуацыю на прадпрыемстве і пра яго перспектывы.
У пятніцу, 15 траўня, Аляксандр Лукашэнка наведае Мінскі трактарны завод, паведамляе тэлеканал СТБ. Гаворка пойдзе найперш пра цяперашнюю сітуацыю на прадпрыемстве, пра збыт прадукцыі.
Меркавалася, што Лукашэнка сёння таксама наведае сталічныя аўтамабільны і маторны заводы. Аднак, як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, гэта адбудзецца “ў бліжэйшы час”. Але падрыхтоўка да візіту ішла на ўсіх гэтых прадпрыемствах. "Наша ніва" змясціла здымкі, як на МТЗ перафарбоўвалі колы трактароў.
Каваль з МТЗ спытаўся б у Лукашэнкі пра бабло, фрэзероўшчык — пра здароўе
Нагадаем, учора кіраўнік дзяржавы правёў нараду, прысвечаную сітуацыі на рынку працы і сацыяльнай абароне насельніцтва. Ён запатрабаваў ад ураду зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб у нашай краіне захаваліся кваліфікаваныя кадры. Лукашэнка заявіў, што нельга дапусціць у грамадстве і ў працоўных калектывах сацыяльнай напружанасці.
Фота: nn.by