Сёння не стаіць задача закрыць YouTube — міністр інфармацыі Маркаў

Марат Маркаў

Марат Маркаў / "Мінск-Навіны"

12 верасня лукашэнкаўскія чыноўнікі запусцілі сайт videobel.by, які называлі беларускім аналагам YouTube.

З гэтай нагоды расійскае інфармагенцтва Sputnik пацікавілася ў міністра інфармацыі Марата Маркава, ці не плануюць у Беларусі зачыняць YouTube.

"Мы будзем выкарыстоўваць усе інструменты, якія на сённяшні дзень працуюць нам на карысць, пакуль яны будуць працаваць нам на карысць. Як толькі мы адчуем пагрозу з боку пастаўшчыка паслугі, мы будзем адэкватна дзейнічаць, сувымерна, дыпламатычна. Сёння не стаіць задача нешта закрываць самім", — адказаў на гэта чыноўнік.

Тым часам карыстальнікі ўжо заўважылі, што новы прапагандысцкі рэсурс не з'яўляецца відэаплатформай для ўсіх ахвочых, як YouTube. Гэта проста сайт, на якім сабраны відэакантэнт з дзяржаўных прапагандысцкіх рэсурсаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі