Сёння ў Мінску будуць судзіць Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава
Грамадскіх актывістаў затрымалі ў чацвер, 13 сакавіка, з невядомых прычынаў. Працэс пройдзе ў Савецкім судзе Мінска.
Як піша nn.by, былы палітвязень Павел Вінаградаў пайшоў адзначыцца ў інспекцыю Маскоўскага раёна, дзе ён знаходзіцца пад наглядам. З ім быў і яго паплечнік Аляксандр Арцыбашаў. А потым сувязь з імі абарвалася на некалькі гадзінаў.
Увечары Вінаградава знайшлі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Праз нейкі час туды ж прывезлі і Арцыбашава. Машыну, на якой былі хлопцы, жонка Вінаградава Святлана знайшла на штраф-стаянцы.
Ніякай акцыі ў той дзень хлопцы не планавалі. Звычайна затрыманні ў Мінску практыкуюцца напярэдадні нейкіх грамадска значных акцый, або прыезду ў Мінску ВІПаў з Расіі.
Фота — nn.by