У Стамбуле ўрачыста адкрылі тунэль, які звязаў Еўропу і Азію (відэа)

Падводную частку цягнік праходзіць за 18 хвілін з сярэдняй хуткасцю 45 км за гадзіну.

Як паведамляе ВВС, гэтую падзею прымеркавалі да 90-х угодкаў заснавання Турэцкай Рэспублікі. Упершыню ідэю пабудовы тунэля прапанаваў яшчэ ў XIX стагоддзі султан Асманскай імперыі Абдул-Меджыд.



Рэалізацыя праекта пачалася ў 2004 годзе. Будаўніцтва зацягнулася з-за знойдзеных руінаў пабудоваў візантыйскай эпохі.


 

Фота — AFP
 

Фота — theguardian.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі