Таццяна Караткевіч патрабуе адмяніць вынікі выбараў
Таццяна Караткевіч патрабуе прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі і адмяніць іх. Аб гэтым былая кандыдатка ў прэзідэнты паведаміла журналістам перад візітам у ЦВК, куды яна адносіла скаргу.
“Скарга больш чым на 200 старонках. Яна заснаваная на дадзеных незалежнага назірання ініцыятывы “Права выбару”, а таксама на справаздачы праваабаронцаў… Мы прапануем не прызнаць гэтыя выбары. Але думаем, што нашу скаргу не задаволяць. Вы ж памятаеце, што было са скаргай БНФ па збору подпісаў”, — паведаміла Таццяна Караткевіч.
Разгляд скаргі Караткевіч запланаваны на пятніцу, 16 кастрычніка. Акурат у гэты дзень павінны агучыць канчатковыя вынікі выбараў.
Фота Алеся Пілецкага, Еўрарадыё