“Танкі NАТО ля мяжы”: чым жыве лукашэнкаўская прапаганда — эфір з Жываглод

Алена Жываглод / Еўрарадыё
Алена Жываглод / Еўрарадыё

Уменне пераварочваць усё з ног на галаву і даказваць, што ва Украіне не расійскія акупанты пры падтрымцы лукашыстаў бамбяць украінскія гарады, а “гэта яны самі сябе”, — адметная рыса не толькі расійскай, але і беларускай прапаганды. А пагроза таго, што “бумеранг вернецца”, прымушае прапаганду шукаць новыя формы ўплыву на свядомасць беларусаў.

Якія трэнды пануюць апошнім часам у лукашэнкаўскай прапагандзе? Ці сапраўды беларусы вераць таму, што ім даводзяць дзяржСМІ? Як  можна супрацьстаяць прапагандзе і якая ў гэтым роля незалежных медыярэсурсаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае  віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі