"Тэхнабанк" увёў ліміты на аперацыі ў доларах і еўра па картах

Абмежаванні закранулі аперацыі з валютай / Еўрарадыё
Абмежаванні закранулі аперацыі з валютай / Еўрарадыё

Калі карты аформленыя да рахункаў у доларах і еўра, то ліміты па аплаце тавараў і паслуг складаюць $1000 і 500 еўра ў суткі, паведамляецца на сайце "Тэхнабанка".

Праз інтэрнэт-банкінг і мабільны дадатак можна будзе выдаткаваць не больш за $2000 і 100 еўра ў суткі. Такія ж ліміты ўведзеныя на папаўненне праз АРІП валютных картак, пераводы паміж карткамі ў беларускіх рублях на картку ў замежнай валюце.

Зняць долары і еўра з картак у беларускіх рублях нельга. Банк паведамляе, што гэтая функцыя часова прыпыненая, але тэрміны не ўдакладняе.

Раней "Беларусбанк" увёў ліміт у 400 рублёў на зняцце наяўных з Visa, Mastercard і Maestro па-за Беларуссю. Абмежаванне пачало працаваць 13 сакавіка.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі