"Тэлефонны тэрарыст" замініраваў царкву ў Віцебску
З выпадкам "тэлефоннага тэрарызму" сутыкнуліся праваахоўнікі ў Віцебску. паведамляе прэс-служба МУС.
Прыкладна а палове восьмай вечара 8 чэрвеня на нумар "102" у Віцебску затэлефанаваў мужчына і заявіў, што ў верхнім храме Успенскага сабора адбудзецца выбух. Спецыялісты правялі комплекс мерапрыемстваў у Свята-Успенскім кафедральным саборы і храме Уваскрасення Хрыстовага, але выбуховых прыстасаванняў там не выявілі.
Высветлілася, што тэлефанаваў нецвярозы 36-гадовы непрацуючы віцяблянін. Мужчыну затрымалі. Высветлілася, што ён ужо быў судзімы за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.
Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку.