Telegram дазволіў карыстальнікам цалкам хаваць свае нумары тэлефонаў

Telegram дазволіў карыстальнікам цалкам хаваць свае нумары тэлефонаў

Telegram дазволіў сваім карыстальнікам цалкам хаваць свае нумары тэлефонаў. Месенджар выпусціў адпаведнае абнаўленне. Раней была магчымасць пабачыць, да якога акаўнта прывязаны нумар. Новаўвядзенне дапамагае карыстальнікам Telegram захаваць сваю ананімнасць.

Месенджар выпусціў згаданае абнаўленне на фоне вулічных акцый пратэсту ў Ганконгу. Іх удзельнікі карысталіся групавымі чатамі Telegram для каардынацыі дзеянняў. Цяпер кітайскія спецслужбы не змогуць вылічыць гэтых людзей па нумарах іх тэлефонаў.

Аўдыторыя беларускага Telegram складае каля 600 тысяч чалавек. Днямі былі агучаны вынікі даследавання, якія сведчаць, што ў мужчын у нашай краіне Telegram уваходзіць у тройку самых папулярных месенджараў. Больш за палову беларусаў-карыстальнікаў ва ўзросце 15-24 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі