TikTok-крынж перад выбарамі: “Скажы мне гэтыя запаветныя тры словы”

Беларускі цікток

Беларускі цікток / Tiktok

Тое, што ўлады актыўна агітуюць ісці на “выбары” праз сацыяльныя сеткі, выкарыстоўваючы блогераў, даўно ўжо не навіна. Але нярэдка сродкам агітацыі робяцца і звычайныя беларусы — супрацоўнікі дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў. 

Адны ўдзельнічаюць у такіх акцыях пад прымусам, іншыя ж падыходзяць да працэсу з крэатыўнасцю і нават ствараюць невялікія сюжэты!
Еўрарадыё сабрала для вас самыя крынжовыя відэа з беларускага ціктоку.

 

Класіка: датэрміноўка

Жыхароў Воранава паставілі перад камерай, каб тыя расказалі, чаму прыйшлі галасаваць датэрмінова. 

Увогуле ролікаў з каментарамі беларусаў, якія прыйшлі галасаваць датэрмінова, даволі шмат. Асабліва ў гэта ўклаўся канал “Ваўкавыск ньюс”, але да іх звернемся пазней. 

Пакуль паглядзіце, што адказваюць жыхары Слаўгарада. 

Перад выбарамі ў сацсетках было арганізавана шмат флэшмобаў. Абыгрывалі ў раёнах і слова “Надо”, і слоган “Першы будзе першым”, але найбольш відэа можна знайсці пад звычайным слоганам “Я іду на выбары”.

У гэтай катэгорыі асабліва адзначыліся Ляхавічы, якія “настругалі” дзясяткі відэа. 

Сюжэты: сталоўка і Канчыта Вурст

Самым крэатыўным мы палічылі прадпрыемства “Граніт”, якое на прыкладзе сталоўкі прадэманстравала, што атрымліваеш, калі ты не выбіраеш сам.

А яшчэ лепшым у іх атрымаўся мініфільм на адну хвіліну, дзе мужчына спачатку не хоча ісці на выбары, бо яны “нічога не вырашаюць”, а потым яму сніцца пачвара замест жонкі, квадроберы замест дзяцей і Канчыта Вурст замест пасажыраў у аўтобусе. 

“Дзяржэнегагазнагляд” зняў ролік, дзе супрацоўнікі ідуць на выбары пад музыку з фільма “Ракенрольшчык”. Толькі не зразумела, чаму гэта адбываецца менавіта ў 17 гадзін.

“Гомельаблгаз” зняў ролік у стылі расійскіх серыялаў, дзе яна чакае ад яго тых самых “трох запаветных словаў”, а ён кажа, што “ідзе на выбары”. І нават не чакае яе адказу…

Такі ж “рамантычны” ролік зрабілі “Гроднаньюс”.

У іх жа таксама ёсць ролік з серыі “Вось што бывае, калі выбіраеш не сам”, але на прыкладзе адзежнай крамы. 

Сцісла і зразумела

ААТ "Крычаўцаментнашыфер" арыгінальна падышоў на задання. Так і хочацца дадаць: “А галаву ты дома не забыў?”

Ёсць і задумлівы: “Лебедзі ляцяць. Яны, мабыць, нікуды і не зляталі”.

“Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”: каротка, але незразумела. 

Студэнткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій прапануюць аддаць перавагу выбарам перад манікюрам ці размовам з сяброўкамі.

Моцныя заклікі

“Ваўкавыск навіны” зрабіў серыю ролікаў з заклікам прыходзіць галасаваць датэрмінова: маўляў, навошта адкладаць, калі ўжо выбраў.

У адным з ролікаў знялася карэспандэнтка газеты “Наш час”, якая ідзе галасаваць раней, бо 26 студзень “увесь дзень будзе рабіць рэпартажы з выбарчых участкаў”.  

Іншы ваўкавыскі канал зняў відэа танца дзяцей са сцягамі ў стылі паўночнакарэйскіх выступаў. 

“Белдзяржлес” падтрымаў трэнд “Я іду на выбары” з акулярамі і эфектам “тэкст, які з'яўляецца ад руху рук”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі