Time змясціў на вокладку "ТрампаПуціна" (фота)
Time змясціў на вокладку "ТрампаПуціна". Амерыканскі часопіс сумясціў фотаздымкі прэзідэнтаў ЗША і Расійскай Федэрацыі і атрымаўся агульны партрэт Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. "Крызіс саміту" — напісана на вокладцы. Нумар прысвечаны нядаўняй сустрэчы ў Хельсінкі Трампа і Пуціна. Па выніках саміта амерыканскі прэзідэнт трапіў пад жорсткую крытыку ў сябе на радзіме.
У Twitter часопіс змясціў анімацыю, можна пабачыць, як амерыканскі прэзідэнт пераўтвараецца ў расійскага, і наадварот.
TIME’s new cover: Trump wanted a summit with Putin. He got way more than he bargained for https://t.co/sUu9gGKmmP pic.twitter.com/qq6iOjlis1
— TIME (@TIME) 19 июля 2018 г.