Топ-5: навіны 5 чэрвеня

Топ-5: навіны 5 чэрвеня

Прысуд графіцісту Алегу Ларычаву адклалі на 6 чэрвеня

5 чэрвеня прайшоў суд над графіцістам Алегам Ларычавым. Яго схапілі з фарбай і трафарэтам з сімволікай "Белага легіёна" яшчэ ў суботу. Разам з ім затрымалі яго сяброўку, аспірантку Акадэміі навук Ганну Новік. Выходныя яны правялі за кратамі.

А ў панядзелак дзяўчыну аштрафавалі на 230 рублёў нібыта за нецэнзурную лаянку, а вось прысуд графіцісту вынесуць толькі ў аўторак. 

Топ-5: навіны 5 чэрвеня

Мінскі мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі, які праходзіць па “справе патрыётаў”, распавёў пра тое, як з ім абыходзіліся за кратамі.

Нагадаем, хлопец быў вызвалены з СІЗА КДБ 2 чэрвеня. Знаходжанне ў ізалятары яму замянілі на хатні арышт, падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні матэрыялаў справы.

За кратамі Андрэй агулам правёў 74 дні. Па яго словах, у ізалятары яго ніхто не катаваў. Таксама хлопец не заўважыў, каб яму давалі нейкія псіхатропы.

Топ-5: навіны 5 чэрвеня
Фота: mfa.gov.by

Беларусь і Расія рыхтуюць пагадненне аб узаемным прызнанні візаў. Пра гэта пасля сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі заявіў кіраўнік расійскай дыпламатыі Сяргей Лаўроў.

Па яго словах, Расія ўжо 10 гадоў хоча дамовіцца пра адзінства візавай палітыкі з Беларуссю. Гэтае пытанне ўзнікла пасля расійска-грузінскай вайны, калі Расія ўвяла візы для грамадзян Грузіі.

Топ-5: навіны 5 чэрвеня

5 чэрвеня ў Беларусі пачала працу чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду. Яна прабудзе у нашай краіне да 12 чэрвеня.

Улады Беларусі ўжо працяглы час спадзяюцца атрымаць крэдыт у 3,5 млрд долараў ад гэтай арганізацыі. Аднак перамовы з МВФ выніку пакуль не даюць. Справа ў тым, што эксперты фонду заклікаюць правесці сур’ёзныя рэформы беларускай эканомікі, а ўлады пакуль на іх не ідуць.

Пра тое, ці варта ў такой сітуацыі разлічваць на новы крэдыт, Еўрарадыё паразмаўляла з эканамістам Вадзімам Іосубам.

Топ-5: навіны 5 чэрвеня
Фота: ria.ru

У Беларусі праводзіцца нацыянальнае сацыялагічнае даследаванне, прысвечанае сям’і. Упершыню праца сацыёлагаў ідзе не на папяровых носьбітах, а на планшэтах. І гэта адразу выклікала праблемы. Пра гэта распавядае дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ Давід Ротман.

Па яго словах, нягледзячы на папярэджанне, што інфармацыя закрытая і будзе толькі ў абагульненым выглядзе, некаторыя беларусы не давяраюць сацыёлагу з планшэтам. Яны баяцца, што іх голас запісваюць і часта проста адмаўляюцца адказваць на пытанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі