Трактарыст у Лельчыцах ледзь не падарваўся на супрацьтанкавай міне
У Лельчыцкім раёне Гомельшчыны трактарыст ледзь не падарваўся на міне. Як піша tut.by, трактар перарвоваў поле на тэрыторыі Мілошавіцкага лясгаса і плугам падняў на паверхню зямлі металічны прадмет круглай формы.
У знойдзеным прадмеце работнікі апазналі супрацьтанкавую міну. На месца знаходкі выклікалі міліцыю, супрацоўнікаў МНС і сапёраў.
Падрабязнасці здарэння журналістам распавёў прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў. Па яго словах, да прыезду групы размініравання тэрыторыю ачапілі супрацоўнікі Лельчыцкага РАУС. Выявілася, што трактарысту трапілася нямецкая супрацьтанкавая міна T.Mi.42 часоў Другой сусветнай вайны. Спецыялісты, якія прыбылі на месца, абясшкодзілі яе.