Трамп і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі і праблему КНДР

Трамп і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі і праблему КНДР

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі і праблему КНДР. Паміж прэзідэнтамі ЗША і Расіі 2 траўня адбылася “вельмі добрая” тэлефонная размова, заявілі ў Белым доме. “Прэзідэнт Трамп і прэзідэнт Пуцін пагадзіліся, што пакуты ў Сірыі працягваюцца занадта доўга, і ўсе бакі павінны зрабіць усё магчымае, каб пакласці канец гвалту”, — цытуе паведамленне “Бі-Бі-Сі”.

У Крамлі адзначылі, што Трамп і Пуцін дамовіліся працаваць разам над стварэннем перадумоў для запуску рэальнага працэсу ўрэгулявання ў Сірыі. Абмяркоўвалася магчымасць стварэння “бяспечных зон”. РІА “Новости” інфармуе, што гаворка падчас тэлефоннай размовы ішла і пра сітуацыю на Карэйскім паўвостраве.

Прэзідэнты ЗША і Расіі выказаліся за тое, каб сустрэцца асабіста падчас саміта G20 у Гамбургу ў ліпені. Гэта была трэцяя тэлефонная размова Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна з моманту інаўгурацыі амерыканскага прэзідэнта. Варта адзначыць, што ініцыятарам размовы быў Пуцін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі