Трамп і Пуцін сустрэнуцца 16 ліпеня ў Хельсінкі

Трамп і Пуцін сустрэнуцца 16 ліпеня ў Хельсінкі

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 16 ліпеня ў Хельсінкі. Пра гэта было абвешчана ў чацвер. Прэзідэнты ЗША і Расіі абмяркуюць дачыненні краін, а таксама "шэраг пытанняў нацыянальнай бяспекі".

Пра тое, што Вашынгтон і Масква дамовіліся пра сустрэчу Трампа і Пуціна, стала вядома 27 чэрвеня па выніках візіту ў расійскую сталіцу дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін дагэтуль сустракаліся двойчы, але сустрэчы адбываліся ў рамках іншых мерапрыемстваў — у ліпені 2017-га падчас саміту G20 у Гамбургу, у кастрычніку — падчас саміту АТЭС у Вьетнаме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі