Трамп падпісаў указ аб рэгуляванні сацсетак

Трамп падпісаў указ аб рэгуляванні сацсетак

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў указ, мэта якога — рэгуляванне дзейнасці сацыяльных сетак і пазбаўленне іх абароны ад абвінавачванняў у паклёпе. "Мы сабраліся тут сёння, каб абараніць свабоду слова ад адной з галоўных небяспек", — заявіў ён журналістам. Згаданы дакумент адмяняе дзеянне аднаго з параграфаў дзейнага ў Злучаных Штатах Акта, які вызначае нормы паводзінаў, у тым ліку і ў сацсетках (ён з'явіўся ў 1996-м). Дзякуючы яму, такія буйныя кампаніі як Twitter і Facebook не неслі адказнасці за змест паведамленняў на створаных імі платформах і былі абаронены ад іскаў па абвінавачаннях у паклёпе, аб абароне гонару і годнасці, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Цікава, што эксперты не вераць, што ўказа прэзідэнта ЗША дастаткова для спынення дзеяння згаданага параграфа. Таму прагназуецца разгляд справы ў судзе. Аднак ужо цяпер зразумела, што ініцыятыва Белага дома падштурхне найбуйнейшыя тэхналагічныя кампаніі намагацца пазбегнуць магчымых судовых іскаў і займацца больш агрэсіўнай мадэрацыяй паведамленняў у сацсетках. У выніку і некаторыя твіты Дональда Трампа могуць стаць "ахвярай" новай рэальнасці.

Указ Трампа мусіць ухваліць Кангрэс, але там ён не мае значнай падтрымкі. Спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі назвала рашэнне прэзідэнта "прадузятым" і "палітычна матываваным". Кіраўніцтва Twitter назвала ўказ "рэакцыйным".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі