Трамп расказаў, што адчуваў у першыя хвіліны пасля замаху

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп расказаў, што адчуваў у першыя хвіліны пасля замаху.

"Энергія, якая сыходзіла ад людзей у той момант... яны проста стаялі там. Цяжка апісаць, як гэта было, але я ведаў, што свет назірае <...> Я ведаў, што гісторыя рассудзіць нас, і я ведаў, што павінны паказаць, што ўсё ў парадку",сказаў ён Washington Examiner.

Каментуючы падзеі таго дня, экс-прэзідэнт кажа, што яго выратавалі "ўдача ці Бог".

"Самым неверагодным было тое, што я не проста павярнуў [галаву], павярнуўся ў патрэбны час", — сказаў ён і дадаў, што куля, якая зачапіла яго вуха, магла лёгка забіць яго.

Трамп гаварыў з журналістамі кансерватыўных медыя перад пасадкай на рэйс. Ён адпраўляецца на Рэспубліканскі нацыянальны з'езд штата Вісконсін. Чакаецца, што там яго афіцыйна назавуць кандыдатам у прэзідэнты. Трамп мяркуе, што ў яго ёсць шанец "аб'яднаць краіну", і настроены перапісаць сваю прамову да гэтага выступу.

Падчас страляніны на мітынгу ў падтрымку Трампа загінуў адзін чалавек, яшчэ трое, уключаючы самога Трампа, атрымалі раненні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі