Трамп запрасіў Пуціна восенню прыехаць у ЗША, а пасля перадумаў

Трамп запрасіў Пуціна восенню прыехаць у ЗША, а пасля перадумаў

Сустрэчу Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна адклалі на 2019 год па ініцыятыве амерыканскага боку. Прычына —— расследаванне меркаванага ўмяшальніцтва Расіі ў амерыканскія выбары. Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заявіў: "[Трамп] лічыць, што наступная двухбаковая сустрэча з прэзідэнтам Пуціным павінна прайсці, калі скончыцца паляванне на ведзьмаў з-за Расіі". Тыдзень таму прэс-сакратар амерыканскага прэзідэнта Сара Сандэрс паведаміла, што Дональд Трамп запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць Вашынгтон восенню 2018-га, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Трамп і Пуцін сустракаліся ў сярэдзіне ліпеня ў Хельсінкі. Пасля гэтага амерыканскі прэзідэнт трапіў пад шквал крытыкі на радзіме, яго крытыкавалі за наіўнасць і мяккацеласць, ды нават абвінавачвалі ў здрадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі