Трамп згадаў бой амерыканскіх і расійскіх вайскоўцаў у Сірыі

Трамп згадаў бой амерыканскіх і расійскіх вайскоўцаў у Сірыі

Дональд Трамп згадаў бой амерыканскіх і расійскіх вайскоўцаў у Сірыі. Гэтую заяву ён зрабіў перад журналістамі пасля сустрэчы з прэм’ер-міністраім Японіі Сіндза Абэ.

“Нядаўна ў Сірыі адбылася вельмі жорсткая бітва паміж нашымі вайскоўцамі і расійскімі вайскоўцамі, і гэта вельмі сумна. У той бітве загінула шмат людзей”, сказаў прэзідэнт ЗША. Такім чынам Трамп пацвердзіў ранейшыя паведамленні СМІ пра баі амерыканцаў і расійскіх наймітаў на сірыйскай тэрыторыі. Напярэдадні памочнік дзяржсакратара Злучаных Штатаў Уэс Мітчэл заявіў у пісьмовых паказаннях міжнароднаму камітэту палаты прадстаўнікоў у Кангрэсе, што расійскія найміты спрабавалі атакаваць сілы ЗША ў Сірыі. У той жа час ён падкрэсліў, што Вашынгтон не імкнецца да канфрантацыі з Масквой. Аднак збіраецца адказваць на агрэсіўныя дзеянні Расіі новымі санкцыямі. “Як толькі яны іх заслужаць”, — адзначыў Дональд Трамп.

Найхутчэй пад баявым сутыкненнем у Сірыі маецца на ўвазе напад расійскіх наймітаў і падраздзяленняў арміі Башара Асада на штаб “Сірыйскіх дэмакратычных сілаў”. У адказ і адбылася аперацыя з удзелам амерыканскіх вайскоўцаў, у якой расійскія найміты атрымалі значныя страты (па розных звестках, ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень чалавек).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі