Трэснуў мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне
7 снежня ў 12.20 відавочца паведаміў супрацоўнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, што на трасе Р-88 Жыткавічы — Давыд-Городок — мяжа Украіны з'явілася расколіна ў канструкцыі моста праз Прыпяць. Мост у даўжыню мае каля 888 метраў, у шырыню — 10 метраў. Супрацоўнікі ДАІ перакрылі праезд праз яго.
Спецыяліст праводзяць абследаванне будаўнічых канструкцый моста. Таксама на месцы знаходзяцца работнікі МНС.
Пры Жыткавіцкім райвыканкаме стварылі Камісію па надзвычайных сітуацыях. МНС разам з усімі аператарамі сотавай сувязі праз СМС апавяшчае жыхароў Жыткавіцкага, Лунінецкага, Лельчыцкага, Столінскага, Салігорскага раёнаў пра закрыццё моста.