Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Мядзведзевым (відэа)
Кіраўнік Беларусі заявіў, што ў стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза няма невырашальных пытанняў.
Па словах беларускага кіраўніка, якія перадае РІА "Новости", ёсць некаторыя супярэчнасці ў падрыхтоўцы дакумента аб стварэнні гэтага саюза. Але ўсе пытанні вырашальныя, трэба толькі не спыняцца на дасягнутым, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Дамова мусіць быць падпісана 29 траўня ў Астане.
У сваю чаргу, кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што абмеркаванне эканамічнай тэматыкі асабліва важнае ў святле эканамічных цяжкасцяў у Еўропе і ў свеце. "Ды і ў нашых краінах ёсць праблемы", — сказаў Мядзведзеў.
Раней улады Беларусі заяўлялі, што гатоўнасць Мінска да падпісання дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнай саюза (ЕАЭС) будзе залежаць ад двухбаковых дамоўленасцяў з Расіяй у сферы нафтаперапрацоўкі. Акрамя таго, Лукашэнка заяўляў, што ні Расія, ні Казахстан не хочуць ісці на раўнапраўныя адносіны ў сферы аўтаперавозак у будучым Еўразійскім эканамічным саюзе.
Фота — ria.ru