Туманы і цёпла — надвор'е на нядзелю 7 красавіка
Вясна ў Мінску
У нядзелю 7 красавіка ў Беларусі будзе без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы магчымы толькі ноччу і толькі па паўднёвым усходзе краіны. Па поўдні могуць прайсці навальніцы. Раніцай не выключаны слабыя туманы.
Вецер — паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні, 3-8 м / с.
Тэмпература паветра складзе ў начныя гадзіны ад 3-х да 9-ці цяпла. Удзень — +12 +19. На поўдні Беларусі будзе цяплей — да +21.
У Мінску ў гэты дзень слупок тэрмометра дасягне адзнакі 17 са знакам плюс. Найхаладней будзе на Віцебшчыне — да +15. Цяплей за ўсё — у Брэсце — да +21-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.