Турцыя можа адмовіцца абслугоўваць беларускія і расійскія самалёты

Самалёт кампаніі "Белавія" / Еўрарадыё
Самалёт кампаніі "Белавія" / Еўрарадыё

Турэцкая кампанія Havaş, якая абслугоўвае самалёты ў аэрапортах краіны, можа адмовіць у абслугоўванні самалётаў Boeing, а таксама некаторых мадэляў Airbus. Пра гэта яна папярэдзіла авіякампаніі з Беларусі, Расіі ды Ірана, перадае РБК.

У гэты "чорны спіс" трапілі 170 самалётаў, у тым ліку і тыя, што належаць беларускаму перавозчыку "Белавія".

Турцыя спасылаецца на пагрозу санкцый з боку ЗША. Авіягаліна Турцыі атрымала папераджальныя лісты наконт гэтага ад Мінгандлю Штатаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, Злучаныя Штаты кажуць, што палёты на амерыканскіх "Боінгах" парушаюць іх санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі. ЗША пагражалі Турцыі штрафамі і стратай экспартных прывілеяў, калі тая будзе ігнараваць гэтыя санкцыі.

У кампаніі "Белавія" на сёння 14 "Боінгаў" (вытворчасць ЗША) і 15 "Эмбраераў" (Бразілія).

Турэцкая кампанія, як піша РБК, цягам двух тыдняў будзе абмяркоўваць праблему з контрагентамі. Дарэчы, у Турцыі працуюць яшчэ чатыры аналагічныя кампаніі — "падсанкцыйныя" авіяперавозчыкі спадзяюцца перайсці да іх. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі