Турыст выпадкова заплаціў за паездку ў таксоўцы ў 100 разоў больш, чым трэба

Турыст выпадкова заплаціў за паездку ў таксоўцы ў 100 разоў больш, чым трэба

Турыст выпадкова заплаціў за паездку ў таксоўцы ў 100 разоў больш, чым трэба. Здарэнне адбылося ў кітайскім горадзе Сіянь у правінцыі Шэньсі. Як інфармуе сайт thedrive.com, таксіст Чжан Пэн падвозіў да гатэля некалькіх амерыканцаў. Тарыф паездкі складаў 65 юаняў (каля дзесяці долараў). Аднак пазней Чжан заўважыў, што на яго рахунак было пераведзена 6500 юаняў (960 долараў) — для аплаты выкарыстоўваецца кітайская сацыяльная сетка і прыкладанне для трансакцый. Таксіст вярнуўся ў гатэль і знайшоў амерыканца, вярнуў яму грошы.

Цікава, што амерыканскі турыст, расчулены ўчынкам кітайца, прапанаваў таксісту пакінуць палову грошай, але той вярнуў яму ўсю суму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі