У Аб'яднаным пераходным кабінеце Ціханоўскай пракаментавалі скандал у BYPOL

Аляксандр Азараў (злева) і іншыя ўдзельнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі / t.me/CabinetBelarus/
Аляксандр Азараў (злева) і іншыя ўдзельнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі / t.me/CabinetBelarus/

У Аб'яднаным пераходным кабінеце Беларусі Святланы Ціханоўскай пракаментавалі скандал у BYPOL. Напярэдадні з'явіліся дзве супрацьлеглыя заявы прадстаўнікоў арганізацыі, якія могуць сведчыць пра яе раскол. Кабінет "пачынае праверку з мэтай вывучэння абставін гэтай сітуацыі, выпрацоўкі высноў і прыняцця адпаведных рашэнняў". А пакуль ён заклікае забяспечыць захаванне "ўсёй інфармацыі, атрыманай BYPOL у працэсе дзейнасці".

У заяве таксама адзначаецца, што "ўлічваючы спецыфіку дзейнасці арганізацыі BYPOL, кіраўніца і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета лічаць мэтазгодным усім бакам устрымацца ад любых бягучых каментарыяў і інтэрпрэтацый да таго моманту, пакуль не будуць прынятыя рашэнні на падставе максімальна поўнай інфармацыі".

8 чэрвеня кіраўнік аб’яднання сілавікоў, ён жа прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку Аляксандр Азараў заявіў, што доступ да ўсіх сацсетак арганізацыі перахапіў звольнены супрацоўнік Мацвей Купрэйчык. Па версіі Азарава, ён і яшчэ шэраг асоб адмовіліся праходзіць паліграф, пасля чаго з імі і развіталіся. Пазней у тг-канале BYPOL, кантроль над якім страціў Аляксандр Азараў, з'явіўся тэкст ад імя арганізацыі. У ім сцвярджаецца, што яшчэ ў сераду яны звольнілі кіраўніка, а таксама Станіслава Лупаносава. Купрэйчык пацвердзіў Зеркалу, што зварот у тг-канале напісаны ад яго імя і імя іншых звольненых супрацоўнікаў. З заявы Кабінета вынікае, што ён мае кантакт з "апазіцыяй" Азараву ў BYPOL.

У Аб'яднаным пераходным кабінеце Ціханоўскай пракаментавалі скандал у BYPOL
t.me/CabinetBelarus/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі