У Адэсе на пажары ў гатэлі загінула 9 чалавек,сярод гасцей былі беларусы

У Адэсе на пажары ў гатэлі загінула 9 чалавек,сярод гасцей былі беларусы

Буйны пажар здарыўся ў адэскім гатэлі "Токіа Стар". Паводле Грамадскага, ахвярамі здарэння сталі 8 чалавек, пазней знайшлі цела яшчэ аднаго загінулага. Яшчэ 10 шпіталізаваныя, чацвёра ў крытычным стане. Падчас узгарання эвакуявалі каля 150 чалавек — гасцей гатэля і яго супрацоўнікаў.

Пажар палыхнуў у 1:30 ночы 17 жніўня, калі ў будынку было каля 200 чалавек. Апроч украінцаў там былі 14 грамадзянаў Беларусі, 5 грамадзян Францыі, а таксама госці з Турцыі, ЗША, Малдовы, Польшчы, Нямеччыны.

Узгаранне ліквідавалі толькі пад раніцу. Цяпер высвятляюць асобы загінулых і ўсіх пацярпелых. Пакуль невядома, ці ёсць сярод пацярпелых беларусы.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі