У адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска знайшлі падазроны канверт

 Фота: bnp.by / Ілля Шашкоў
 Фота: bnp.by / Ілля Шашкоў

25 сакавіка ў будынку адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска знаходзіліся супрацоўнікі МНС у касцюмах хімічнай засцярогі, супрацоўнікі Следчага камітэта, Дзяржкамітэта судовых экспертыз і міліцыя. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сведка.

"Тут пажарныя і карэта Следчага камітэта. І на другім паверсе яны ў касцюмах хімічнай засцярогі. Усё здымаюць на камеру, цалкам у спецыяльнай засцярозе, з нейкімі чамаданамі. Яны там каля кабінета на другім паверсе труцца. А ў холе нейкая жанчына сядзіць са скрынямі з аналізамі нейкімі. І стаіць машына хімічнага і радыяцыйнага аналізу ля ўваходу ў Адміністрацыю. Тут нават ніхто не ў курсе, што адбываецца".

Інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі ў Следчым камітэце.

"Следча-аператыўная група выбыла ў выканкам па заяве пра тое, што там знаходзіцца невядомы канверт. У сувязі з гэтым следча-аператыўная група пад кіраўніцтвам намесніка начальніка аддзела СК па Маскоўскім раёне Мінска цяпер праводзіць агляд", — распавяла афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

Мяркуецца, што ў канверце знаходзіцца рэчыва, якое можа ўяўляць небяспеку. Таму супрацоўнікі МНС працуюць у касцюмах хімічнай засцярогі.

У МНС сітуацыю не каментуюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі