У аэрапорце Анкары прайшоў маштабны абмен зняволенымі паміж Захадам і РФ

Абмен у аэрапорце Анкары

Абмен у аэрапорце Анкары / Кадр з відэа

1 жніўня ў аэрапорце Анкары прайшоў маштабны абмен зняволенымі паміж Захадам і Расіяй. Па даных турэцкага тэлеканала NTV, у ім удзельнічала 26 чалавек: з Расіі вывезлі палітвязняў, з краін Захаду — асуджаных расійскіх разведчыкаў і агентаў. 

Нацыянальная разведвальная арганізацыя Турцыі паведаміла, што ў абмене ўдзельнічалі прадстаўнікі Расіі, Беларусі, ЗША, Германіі, Польшчы, Славеніі і Нарвегіі. Зняволеных даставілі ў Турцыю на сямі самалётах: два з іх прыбылі з ЗША, па адным — з Германіі, Польшчы, Славеніі, Нарвегіі і Расіі. Сярод тых, хто ўдзельнічаў у абмене, амерыканцы Эван Гершковіч і Пол Уілан, асуджаны ў Беларусі на смяротнае пакаранне і памілаваны немец Рыка Крыгер, расійскі палітык Ілля Яшын і афіцэр ФСБ Вадзім Красікаў, асуджаны ў Германіі за забойства палітуцекача.

У РФ з Анкары накіроўваюцца 10 чалавек, у Германію — 13, у ЗША — трое, паведамляе той жа NTV. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі