У Аршанскім раёне невядомы кіроўца на BMW збіў дваіх пешаходаў
У Аршанскім раёне ў аграгарадку Бабінічы невядомы кіроўца, як мяркуецца, на BMW збіў дваіх пешаходаў. Здарэнне адбылося ўвечары 23 кастрычніка. Мужчына і жанчына пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. 36-гадовы мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, 37-гадовая жанчына шпіталізаваная. Ідзе пошук вадзіцеля, які з месца здарэння з'ехаў у бок Оршы. Распачатая крымінальная справа, інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. Ёсць звесткі, што пацярпелыя — сямейная пара.
Адзначаецца, што шукаюць BMW цёмнага колеру, 2003-2006 гадоў выпуску. У аўтамабіля ёсць пашкоджанні. у тым ліку бампера, фар, злева адсутнічае люстэрка задняга віду.