У Аршанскім раёне затрымалі пенсіянера, які паведаміў пра бомбу ў школе

У Аршанскім раёне затрымалі пенсіянера, які паведаміў пра бомбу ў школе

У горадзе Барань Аршанскага раёна затрымалі пенсіянера, які паведаміў пра бомбу ў адной з мясцовых школ. Ён патэлефанаваў у міліцыю ўначы 12 красавіка. На той час у будынку быў толькі вартаўнік.

Як паведамляе sputnik.by, на месца прыехалі міліцыянеры, ратавальнікі, медыкі, сапёры. Выбуховага прыстасавання ў трохпавярховым будынку і на прылеглай тэрыторыі не знайшлі. Тэлефонным тэрарыстам аказаўся 61-гадовы мужчына, мясцовы жыхар. Праводзіцца праверка. Пакуль невядома, якое яго чакае пакаранне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі