У Ашмянскім раёне пад аўтамабіль трапіў школьнік, які выбег з-за аўтобуса

У Ашмянскім раёне пад аўтамабіль трапіў школьнік, які выбег з-за аўтобуса

У Ашмянскім раёне пад аўтамабіль трапіў школьнік, які выбег з-за аўтобуса. Здарэнне адбылося ўвечары 1 лютага. Пасля дадатковых заняткаў 11-гадовы хлопчык прыехаў у вёску Будзёнаўка. Ён выйшаў з маршрутнага аўтобуса на прыпынку і з-за яго задняй часткі пабег праз дарогу дахаты — да дома было каля трох дзясяткаў метраў. А справа рухаўся "Ford", пад які і патрапіў школьнік.

Хлопчыка, які ўдарыўся аб крыло і лабавое шкло легкавіка, шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне бальніцы. Экспертыза высветліць ступень цяжкасці атрыманых ім раненняў, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

У Ашмянскім раёне пад аўтамабіль трапіў школьнік, які выбег з-за аўтобуса
Фота: gaigrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі