У Асіповічах праз пагрозу пажару эвакуявалі цэлую школу

У Асіповічах праз пагрозу пажару эвакуявалі цэлую школу

У Асіповічах праз пагрозу пажару эвакуявалі цэлую школу. Як паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, надзвычайнае здарэнне адбылося 5 красавіка. Адміністрацыя сярэдняй школы №3 вывела на вуліцу 950 чалавек, у тым ліку 820 дзяцей.

Прычынай трывогі стала задымленне, якое выявілі ў будынку на першым паверсе. Пазней высветлілася, што праз кароткае замыканне пачала плавіцца праводка ў электрашчытку. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Цягам апошніх сутак у Магілёўскай вобласці адбылося 11 пажараў і 34 узгаранні сухой расліннасці. Адзін чалавек загінуў, двое атрымалі апёкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі