Каля Астраўца ледзь не згарэла вёска, ратавальнікаў выклікала жыхарка Літвы

Каля Астраўца ледзь не згарэла вёска, ратавальнікаў выклікала жыхарка Літвы

У Астравецкім раёне ледзь не згарэла вёска. Здарэнне адбылося ўвечары 18 красавіка ў вёсцы Шацернікі Гервяцкага сельсавета. Агонь паспеў знішчыць дом, чатыры гаспадарчыя пабудовы і сухую расліннасць на амаль 15 гектарах, піша "Астравецкая праўда".

Ратавальнікаў выклікала жыхарка Літвы, якая прыехала да сваёй маці. Спачатку загарэўся нежылы дом. Паколькі ў вёсцы толькі некалькі жыхароў, змагацца з агнём не было каму. А ён хутка распаўсюджваўся. Аднак на дапамогу прыйшлі работнікі Астравецкага лясгасу і прадпрыемства "Гервяты", якія прыслалі тэніку для падвозу вады і апрацоўкі зямлі.

Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі