У Астравецкім раёне сям’я пенсіянераў пацярпела ад выбуху самаробнага катла
У Астравецкім раёне ў прыватным доме выбухнуў самаробны ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве. У выніку здарэння пацярпелі два чалавекі, перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Здарэнне адбылося ў аграгарадку Малі каля 11-й раніцы 30 верасня. Гаспадар дома атрымаў апёкі 12% цела вадзяным парам, яго жонка — ірваную рану сцягна. Абодва — пенсіянеры. Пацярпелых адвезлі ў лякарню.
Ад выбуху ў доме выбіла шкло ў вокнах. Меркаваная прычына здарэння — парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання.