У аўтааварыі ў Буда-Кашалёўскім раёне загінулі два чалавекі
У аўтааварыі ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці загінулі два чалавекі. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, здарэнне адбылося каля 4-й гадзіны ночы каля вёскі Дзербічы. "Нісан" выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком МАЗ.
Адзначаецца, што легкавіком кіраваў 38-гадовы жыхар аграгарадка Палыкавічы Магілёўскага раёна, ён загінуў. Двое пасажыраў — 48-гадовы мужчына і 49-гадовая жанчына (жыхары Крычава) — трапілі ў бальніцу. Праз паўтары гадзіны жанчына памерла.
Фота: ДАІ