У аўтааварыі ў Лепелі загінулі 2 чалавекі, 7 шпіталізаваныя
У Лепелі раніцай 12 лютага адбылася аўтааварыя, у якой загінулі 2 чалавекі, яшчэ 7 былі параненыя, іх шпіталізавалі. На вуліцы Аршанская шаша сутыкнуліся ГАЗ-66 і DAF, якія рухаліся ў спадарожным накірунку.
Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што ў выніку дарожна-транспартнага здарэння на месцы памерлі ад атрыманых траўмаў два пасажыры ГАЗ-66. Астатнія 5 яго пасажыраў і кіроўца, а таксама кіроўца DAF атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асобаў". Сёння на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, апытваліся сведкі і ўдзельнікі ДТЗ.
Фота: sk.gov.by