У аўторак па паўднёвым захадзе Беларусі чакаецца моцны вецер

У аўторак па паўднёвым захадзе Беларусі чакаецца моцны вецер

Воблачнае з праясненнямі надвор'е будзе ў Беларусі 26 лютага, паведамляе Белгідрамет. Па ўсходняй палове краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні парывісты, днём па паўднёвым захадзе — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду. 

Уначы будзе ад -3 да +2, удзень паветра прагрэецца да 2-8 вышэй за нуль. 

У сераду, 27 лютага, таксама будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Толькі ў асобных раёнах ноччу па паўднёвым усходзе, а ўдзень па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа -5...+1, удзень будзе ад 1 градуса марозу да 6 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі