У аўторак па поўдні Беларусі будзе да +22
У аўторак, 22 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі прагназуецца туман. Вецер будзе слабы: уначы няўстойлівы, удзень паўднёва-заходні.
Уначы прагназуецца 5-11 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +14 па поўначы да +22 па поўдні краіны.
Цёплае надвор'е захаваецца прынамсі да сярэдзіны тыдня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.