У аўторак па ўсходзе Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
Дождж, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 13 жніўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Пераважна па ўсходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +19...+25.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.