У аўторак у Беларусі будзе да +13 градусаў, месцамі невялікія дажджы
Звычайная рудахвостка ў пачатку вясны
У аўторак, 26 сакавіка, у Беларусі пераважна без ападкаў. Невялікія дажджы магчымыя месцамі ў дзённыя гадзіны на поўначы краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман і слабы галалёд уначы і раніцай у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), удзень — 7-13 цяпла (у сталіцы — ад +10 да +12).
У сераду і чацвер таксама пераважна без ападкаў. Крыху пацяплее — да 16-17 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.