У аўторак у Беларусі чакаецца ад 22 да 29 цяпла, дажджы

7 ліпеня ўначы на большай частцы Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень ападкі магчымыя толькі на поўначы нашай краіны. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, 4-9 метраў за секунду (падчас навальніц з парывамі да 20 метраў), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны ў аўторак чакаецца 14-21 цяпла, у дзённыя гадзіны — ад 22 на поўначы Беларусі да 29 градусаў на поўдні.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі