У Бабруйску адбыўся выбух у гаражы, загінуў чалавек, яшчэ адзін траўмаваны
У Бабруйску расследуюцца абставіны здарэння ў гаражным кааператыве. Раніцай 29 сакавіка там адбыўся выбух у адным з гаражоў. 63-гадовы мужчына, які каля яго знаходзіўся, памёр. 43-гадовы гаспадар гаражу атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група і ратавальнікі. Высвятляюцца ўсе яго абставіны.
Следчы камітэт