У Бабруйску аўтамабіль з расійскімі нумарамі збіў супрацоўніка ДАІ
У Бабруйску "Жыгулі" з расійскімі нумарамі збіла супрацоўніка ДАІ. Здарэнне адбылося ў панядзелак пасля 10-й гадзіны раніцы. Як інфармуе сайт onliner.by, даішнік нёс службу па кантролю за дарожным рухам, знаходзіўся на краі праезнай часткі. Пасля таго, як ён трапіў пад легкавік, яго забрала "хуткая". Мужчына знаходзіцца ў бальніцы, у яго чэрапна-мазгавая траўма, ён у свядомасці.
У аўтамабілі разбітае лабавое шкло, памяты капот. Высветлілася, што ім кіраваў 20-гадовы ўраджэнец Бабруйска. Раней яго неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, а летась пазбавілі права на кіраванне транспартным сродкам на тры гады — злавілі п'яным за рулём.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота: onliner.by