У Бабруйску мужчына збіў хлопчыка за тое, што той адмовіўся красці
Сапраўдная драма адбылася 10 верасня ў харчовай краме на вуліцы Мінскай у Бабруйску, піша "Коммерческий курьер".
А палове дзявятай вечара да школьнікаў, якія стаялі каля крамы, падышоў незнаёмы нецвярозы мужчына. Ён папрасіў падлеткаў непрыкметна вынесці што-небудзь з крамы, а затым перадаць яму. Хлопчыкі пайшлі да касіра і расказалі ёй пра незвычайную просьбу незнаёмца.
Пабачыўшы, як падлеткі размаўляюць з касірам, мужчына падышоў да іх і стукнуў 12-гадовага шасцікласніка кулаком у грудзі, а потым схапіў за шыю.
Касірка паспела націснуць трывожную кнопку, і неўзабаве ў краму прыбыў нарад Дэпартамента аховы. Міліцыянты затрымалі мужчыну і даставілі ў пастарунак.
11 верасня на рабочага аднаго з прадпрыемстваў Бабруйска пачалі крымінальную справу за хуліганства. Раней мужчына не быў судзімы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.