У Бабруйску затрымалі мужчыну, які спусціў сабак на жанчыну-кантралёра

У Бабруйску затрымалі мужчыну, які спусціў сабак на жанчыну-кантралёра

У Бабруйску затрымалі мужчыну, які спусціў сабак на жанчыну-кантралёра мясцовых электрасетак. Як паведамляла Еўрарадыё, ён не выпускаў яе з дома пасля таго, як яна праверыла дадзеныя электралічыльніка. Здарэнне адбылося ўдзень 25 кастрычніка. Афіцыйная прадстаўніца УУС Бабруйскага гарвыканкама Таццяна Гарбанюк паведаміла новыя дэталі здарэння. Высветлілася, што мужчына ўдарыў жанчыну, а пасля нацкаваў на яе сабак. Адзін з сабак укусіў пацярпелую за нагу.

Раней паведамлялася, што 42-гадовай жанчыне дапамаглі суседзі мужчыны, ёй выклікалі “хуткую”. Паводле версіі міліцыі, пацярпелая вярнулася на працу і паведаміла пра здарэнне свайму кіраўніцтву. Толькі пасля гэтага была выкліканая хуткая дапамога. Жанчыну шпіталізавалі ў гарадскую бальніцу. Міліцыя, пасля атрымання інфармацыі пра здарэнне, наведала мужчыну і забрала яго ў пастарунак. Яму 59 гадоў. Раней ён неаднаразова меў праблемы з законам, быў асуджаны, цяпер нідзе не працуе. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Крымінальная справа яшчэ не распачатая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі