У бальніцы памёр жыхар Наваполацка, якога збілі на прыпынку

У бальніцы памёр жыхар Наваполацка, якога збілі на прыпынку

У бальніцы памёр жыхар Наваполацка, якога збілі на прыпынку грамадскага транспарту. Здарэнне адбылося 23 сакавіка каля вёскі Смародзіна Ліёзненскага раёна. Там знайшлі 43-гадовага мужчыну з чэрапна-мазгавой траўмай. Ад атрыманых пашкоджанняў ён памёр 7 красавіка, інфармуе прэс-служба МУС.

У здзяйсненні злачынства падазраюць беспрацоўнага 22-гадовага жыхара Бешанковіцкага раёна. Распачатая крымінальная справа. Артыкул — "прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага" (ч. 3 арт. 147 КК). Мужчына затрыманы, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі