У бальніцы ў Гродне памёр 9-гадовы хлопчык, якому стала кепска ў летнім лагеры
У дзіцячай абласной бальніцы ў Гродне ў нядзелю, 11 чэрвеня, памёр 9-гадовы хлопчык, якому стала кепска ў летнім аздараўленчым лагеры ў Бераставіцкім раёне. Спачатку яго завезлі ў бальніцу ў Бераставіцы і толькі пазней — у абласны цэнтр.
Як піша газета “Вечерний Гродно”, прычына смерці пакуль невядомая. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дзіця скардзілася на боль у жываце. Афіцыйную інфармацыю выданне атрымаць не змагло ні ў бальніцах, ні ў лагеры, ні ў Следчым камітэце.