У Баранавічах 16-гадовая дзяўчына правалілася ў шахту ліфта з вышыні 4 паверха
У Баранавічах у шахту ліфта закінутай будоўлі ўпала 16-гадовая дзяўчына. Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.
Няшчасны выпадак адбыўся ў ноч на 18-га ліпеня. Дзве 16-гадовыя дзяўчыны забраліся на чацвёрты паверх будынка, для таго каб выпіць піва.
Тэрыторыя будынка часткова абгароджаная, аховы і асвятлення там няма. Па папярэдніх дадзеных, адна з сябровак адыйшла па патрэбе і па дарозе назад правалілася ў шахту ліфта.
Яе сяброўка паспяшалася да пацярпелай і выклікала хуткую дапамогу. Брыгада медыкаў забрала дзяўчыну ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. У яе дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, пералом ключыцы, раны.
Пацярпелая жыве ў Баранавічах і вучыцца на другім курсе прафесійнага ліцэя. На прафілактычных уліках яна не была.
Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць па факце праверку, перадае БЕЛТА.