У Баранавічах аштрафавалі за непраўдзівую інфармацыю пра п’янку ў выканкаме

У Баранавічах аштрафавалі за непраўдзівую інфармацыю пра п’янку ў выканкаме

У Баранавічах суд аштрафаваў мясцовага актывіста Мікалая Чарнавуса-старэйшага за непраўдзівую інфармацыю пра п’янку ў райвыканкаме. Як інфармуе сайт intex-press.by, працэс працягваўся тры дні, былі апытаныя каля 15 сведкаў — работнікі выканкама, міліцыянеры, ахоўнік, супрацоўніца наркалагічнага дыспансера.

Па словах Чарнавуса, пасля 14-й гадзіны 16 сакавіка ён прыйшоў у райвыканкам, каб вырашыць пытанне з памяшканнем для народнага сходу. Аднак на працоўным месцы не знайшоў ні сакратара, ні старшыні. У адным з пакояў на паверсе супрацоўнікі выканкама штосьці адзначалі. Чарнавус вырашыў, што яны распівалі алкаголь. Калі ён тэлефанаваў у міліцыю, каб паведаміць, што пытанне з памяшканнем вырашыць не ўдалося, згадаў пра п’янку. Мікалай Чарнавус сцвярджае, што не заклікаў прыняць нейкія меры. Аднак міліцыянеры правялі праверку, медасведчанне паказала, што супрацоўнікі выканкама былі цвярозыя. Чыноўнікі казалі, што яны проста павіншавалі супрацоўніцу, алкаголя ў кабінеце не было.

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы аштрафаваў Чарнавуса за непраўдзівае паведамленне на 230 рублёў. Гэтае рашэнне актывіст збіраецца абскардзіць.

У Баранавічах аштрафавалі за непраўдзівую інфармацыю пра п’янку ў выканкаме
Фота: intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі